Беларускія землі ў другой палове XVІІ–XVІІІ ст.

контрольная работа

Уводзіны

Перыяд Рэчы Паспалітай. Такую назву атрымала дзяржава, у якой абядналіся Польшча і Вялікае княства Літоўскае. Здавалася б, утварэнне такой буйной дзяржавы, якая раскінулася “ад мора да мора” (ад Балтыйскага да Чорнага), дасць ей магчымасць стаць адной з магутнейшых у Еўропе. Аднак такое не адбылося.

Другая палова XVII і першая палова XVIII ст. - перыяд працяглага эканамічнага заняпаду і палітычнага крызіса феадальна-прыгонніцкай Рэчы Паспалітай. Шматгадовыя цяжкія войны ўзмацнялі і ўглублялі эканамічны і палітычны заняпад дзяржавы, абумоўлены гіпертрафіяй фальварачна-паншчынай сістэмы.

Войны неслі вялізныя бедствы, а месцамі поўнае разарэнне сялянам, памяншалі колькасць насельніцтва, спрыялі заняпаду гарадоў. Частка гарадоў цярпелі ад ваенных аперацый, частка спусташалісь варожымі войскамі.

Эканамічнаму і палітычнаму заняпаду дзяржавы садзейнічала яе ваенная слабасць. В войсках Рэчы Паспалітай пераважала шляхецкая конніца. Армейская дысцыпліна была вельмі слабая. Ваенная адміністрацыя не карысталася аўтарытэтам. Апісываемы заняпад цэнтральнай дзяржаўнай улады, аслабленне адзінства дзяржавы, узмацненне феадальнай анархіі ў палітычным жыцці Рэчы Паспалітай адбывалася ў той час, калі ў суседніх краінах хутка ўмацоўвалась моцная цэнтральная улада.

Пагоршылась знешнепалітычнае становішча Рэчы Паспалітай. У той час, як ваенная магутнасць Рэчы Паспалітай аслабевала, узрастала магутнасць суседніх краін -- Швецыі і Расіі, у стычках з якімі яна цярпела паражэнні.

Беларускія землі, якія ўваходзілі ў састаў Рэчы Паспалітай за два стагоддзі прыцярпелі шмат воінаў, вынікамі якіх было аслабленне эканамічнага, сацыяльнага, палітычнага становішча.

У часы кіравання польскага караля Яна Казіміра і маскоўскага гаспадара Аляксея Міхайлавіча пачаліся войны паміж Масквою і Рэччу Паспалітай, а руйнавалася паводле звычаю зноў Беларусь, на тэрыторыі якой ішло імперыялістычнае змаганне. Руйнаване Беларусі працягвалася 17 год, з 1654 да 1667 году.

У часы кіраваня караля Аўгуста ІІ адбывалася Паўночная вайна. Каля паловы XVІІІ стагоддзя Рэч Паспалітая перажывала стан поўнага развалу. Першы падзел Рэчы Паспалітай паміж Прусіяй, Аўстрыяй і Расіяй, прабудзіў рэфарматарскі рух сярод разумнейшых слаеў шляхты Рэчы Паспалітай. У сваіх думках яны трымаліся тых ідэй францускай асветнай філасофіі і літаратуры. Вялікая Француская рэвалюцыя 1789 года падняла іх палітычны настрой і дала ім смеласць задумаць рэформу. Так зявілася Канстытуцыя 3 мая 1791 года.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай, у 1794 годзе на беларускіх землях, тэрыторыі Рэчы Паспалітай, успыхнула паўстанне, якое у цяперашні час мае назву паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. Але польскія войскі балі разбіты, Касцюшка быў паранены і ўзяты ў палон. У 1795 годзе адбыўся апошні, трэці падзел Рэчы Паспалітай.

Рэч Паспалітая як дзяржава перастала існаваць, а Беларусь увайшла ў склад царска-дваранскай Расійскай імперыі.

У гэтай кантрольнай рабоце трэба раскрыць прычыны войнаў: казацкай (антыфеадальнай), вайна с Маскоўскай дзяржавай, Паўночная вайна; апісаць асноўныя падзеі, вызначыць вынікі войнаў; прааналізаваць праявы сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызіса Рэчы Паспалітай. Таксама, раскрыць прычыны І, ІІ, ІІІ падзелаў Рэчы Паспалітай, і як яны адбываліся; паўстанне Тадэвуша Касцюшкі. Выкарастанная мной літаратура, дапамагла мне ў поўнай меры адказаць на ўсе пытанні дадзенай тэма, а такжа зрабіць вынікі па асноўным пытанням: войны сярэдзіны ХVІІ ст. і іх наступствы для Беларусі; крызіс Рэчы Паспалітай і спробы рэформ у дзяржаве; падзелы Рэчы Паспалітай. Паўстанне Т. Касцюшкі.

Цэль работы - прааналізаваць змены эканамічнага і сацыяльна-палітычнага жыцця Рэчы Паспалітай ў другой палове XVІІ - XVІІІ ст., вылучыв пры гэтым прычыны, прынесшыя такія змяненні.

Работы такіх аўтараў як Галабуцкий В.А. Вызваленчая вайна ўкраінскага народа пад кіраўніцтвам Б. Хмяльніцкага (1648--1654); Сагановіч Г.М. Невядомая вайна 1654-1667. - Мінск: Навука і тэхніка, 1995; Юхо Я.А. За вольнасць нашу і вашу: Тадэвуш Касцюшка. - Мінск: Навука і тэхніка, 1989; Ермаловіч М.І. Беларуская дзяржава. ВКЛ. - Мінск: Беллітфонд, 2003; Шымуковіч С.Ф. Гісторыя Беларусі. - Мінск: Вышэйшая школа, 2007; дапамаглі ў напісанні гэтай кантрольнай работы.

Делись добром ;)