Пачатак Адраджэння на Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання. Ф. Скарына і м. Гусоўскі
Беларускую культуру не абмінула такая з’ява як Адраджэнне, або Рэнесанс – эпоха станаўлення і росквіту ранняй буржуазнай культуры. Адраджэнне было абумоўлена якаснымі зменамі ў эканамічным і палітычным жыцці краін: зараджэннем капіталістычных адносін, фарміраваннем нацыянальных дзяржаў і абсалютных манархій, узмацненнем антыфеадальнай і рэлігійнай барацьбы. Вялікія геаграфічныя адкрыцці, з’яўленне кнігадрукавання, развіццё навукі і тэхнікі прывялі да ўзнікнення новай, пераважна свецкай культуры. На гэтай аснове сфарміраваўся новы, гуманістычны светапогляд. Гуманізм – філасофска-светапоглядная пазіцыя, якая сцвярджае высокую годнасць чалавека – творцу зямнога шчасця, прызнае права на свабоднае развіццё яго здольнасцей, абараняе ідэалы справядлівасці, чалавекалюбства, свабоды і дасканаласці асобы.
У канцы XV – пачатку XVI ст. складаліся перадумовы Рэнесанса на Беларусі: рост гарадоў, фарміраванне беларускай народнасці, ажыўленне грамадска-палітычнай дзейнасці і нацыянальна-класавай барацьбы.
Прадстаўніком рэнесансавай культуры на Беларусі быў першадрукар, гуманіст і асветнік Францыск Скарына (каля 1490 г. – каля 1551 г.).
У Празе Ф. Скарына пры дапамозе заможных віленскіх і полацкіх мяшчан заснаваў друкарню. 6 жніўня 1517 г. выйшла з друку першая кніга “Псалтыр”. Першадрукар выдаў пераважную частку Старого Запавету Бібліі, прычым выбраў найбольш важныя кнігі.
У 1520 г. Скарына пераехаў у Вільню, дзе ў 1522 г. выйшла ў свет “Малая падарожная кніжка” – зборнік рэлігійных і свецкіх твораў. Як і апошняе выданне Ф. Скарыны “Апостал”, “Малая падарожная кніжка” была больш таннай, а значыць больш даступнай шырокаму колу насельніцтва.
Ф. Скарына выступіў у якасці стваральніка новага літаратурнага жанру – прадмоў. Яны змяшчалі ў сабе кароткі змест твора. Ф. Скарына ўнёс уклад у распрацоўку беларускай літаратурнай мовы.
Выдатным дзеячам беларускай культуры быў паэт-гуманіст, прадстаўнік новалацінскай літаратурнай школы М. Гусоўскі. Нарадзіўся будучы паэт у сям’і вялікакняскага лоўчага і атрымаў адукацыю ў Вільні, Польшчы, Італіі.
У 1518 г. М. Гусоўскі трапіў у Рым у складзе польскай дыпламатычнай місіі. Па заказу папы рымскага Льва Х у 1522 г. М. Гусоўскі стварыў свой лепшы твор “Песня пра постаць, дзікасць зубра і паляванне на яго”. Напісаная на класічнай латыні, паэма не засталася толькі расказам пра паляванне на зубра, яна аказалася творам, дзе адлюстраваны жыццё народа і лёс краіны ў пераломны момант гісторыі. Праз усе часткі паэмы праходзіць тэма радзімы, а зубр выступае як алегарычны вобраз роднага краю. Адну з галоўных прычын няшчасцяў і пакут радзімы М. Гусоўскі бачыў у войнах. У паэме аўтар вялікую ўвагу надаў адлюстраванню жыцця простых людзей, іх побыту, звычаяў, заняткаў.
- Прадмет гісторыі Беларусі
- Задачы вывучэння гісторыі Беларусі ў сістэме “Адкрытая адукацыя”
- Перыядызацыя курса эканамічнай гісторыі
- 3. Древние общества на территории Беларуси
- 4.Паходжанне беларусаў
- 5. Славянизация белорусских земель
- 6 Першыя дзяржаўныя ўтварэнні. Полацкае, Тураўскае княствы і княствы Панёмання ў X – XIII стст.
- 7. Первые государства - княжества на территории Беларуси
- 8 Рэлігія славян. Распаўсюджанне хрысціянства на Беларусі
- 9. Образование Великого княжества Литовского, Русского, Жемойтского
- 10. Государственно-политический строй Великого княжества Литовского
- 11 Белорусские земли в гражданско политической жизни вкл
- 13 Соперничество Московского Княжества и Великого Княжества Литовского и Русского
- 14. Социально-экономические отношения в вкл в XIV - первой половине XVI в
- 15. Культура Беларусі другой паловы XIII – першай паловы XVI ст.
- Пачатак Адраджэння на Беларусі. Узнікненне кнігадрукавання. Ф. Скарына і м. Гусоўскі
- 16 Статута вкл.
- 18. Брестская уния
- 19. Люблинская уния. Образование Речи Посполитой
- 20. Сущность государственно-правового положения вкл в составе Речи Пасполитой
- 22. Культура Беларуси в XVII - XVIII вв
- 23. Войны на территории Беларуси в середине XVII в
- 26. Война 1812 г. На территории Беларуси
- 27. Адмена прыгоннага права
- 28. Реформы 60 - 70-х гг
- 29. Общественно-политическое движение в Беларуси в первой половине XIX в
- 31. Формирование Белорусской народности Формирование белорусской нации
- 32. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія рэформы
- 34. Беларусь в период Февральской революции (февраль - октябрь 1917 г.)
- 35. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (бнр)
- 36 Утварэнне Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі
- 39. Беларусь в годы советско-польской войны 1919 - 1920 гг
- 40 Брестский и Рижский мирные договоры и их последствия для Беларуси
- 41 Эканоміка бсср у перыяд нэп Сутнасць і значэнне новай эканамічнай палітыкі
- Развіцце сельскай гаспадаркі Беларусі на аснове нэПа
- 42. Индустриализация в бсср
- 43. Коллективизация сельского хозяйства
- 44. Политика белорусизации
- 45. Социально-экономическое положение Западной Беларуси
- 46. Воссоединение Западной Беларуси с бсср
- 55. Беларусь на международной арене
- 51. Политика перестройки
- 52 Абвяшчэнне незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Грамадска-палітычнае жыццё
- 53 Сацыяльна-эканамічны стан Рэспублікі Беларусі ў 1991-2003 гг. Праграмы развіцця эканомікі рэспублікі