logo
история

32. Беларусь напярэдадні першай сусветнай вайны. Сталыпінскія рэформы

У пачатку ХХ ст. расiйскi капiталiзм уступiў у новую стадыю свайго развiцця – iмперыялiстычную. Прамысловасць Беларусi развiвалася на базе iнтэнсiўнага выкарыстання лясных багаццяў краю i перапрацоўкi мясцовай сельскагаспадарчай сыравiны. Эканамiчны крызiс 1900–1903 гг. паскорыў стварэнне на Беларусi манапалiстычных аб’яднанняў з удзелам мясцовага, расiйскага i замежнага капiталаў, якiя паступова выцяснялi дробную вытворчасць. Акцыянерным таварыствам належалi такiя буйныя прадпрыемствы Беларусi, як Вiцебская льнопрадзiльная фабрыка “Дзвiна” (Руска-Бельгiйскае акцыянернае таварыства), трамвай i электрычная станцыя ў Вiцебску (Бельгiйскае акцыянернае таварыства), Шклоўская папяровая фабрка (Рускае акцыянернае таварыства карданажна-папяровай вытворчасцi). У гэты час былi створаны i мясцовыя манапалiстычныя аб’яднаннi: акцыянерныя таварыствы тытуневай фабрыкi “Нёман” (былая Шарашэўскага) у Гродне, запалкавых фабрык “Прагрэс-Вулкан” у Пiнску i “Маланка” у Мазыры.

У 1900–1913 гг. у эканомiцы Беларусi значна ўзрасла роля банкаў. Акрамя губернскiх аддзяленняў цэнтральных расiйскiх банкаў (Дзяржаўнага, Сялянскага i Дваранскага), на Беларусi дзейнiчалi шмат камерцыйных банкаў – Мiнскi, Магiлёўскi, а таксама губернскiя i павятовыя аддзяленнi Руска-Азiяцкага, Азова-Данскога, Руска-Французкага, Вiленскага, Беластоцкага банкаў. У вынiку развiцця прамысловасцi, транспарту, гандлю на Беларусi паскорыўся рост гарадоў, якiя ператваралiся ў фабрычна-заводскiя цэнтры. У 1913 г. самым буйным гарадам быў Мiнск, другiм па значэннi – Вiцебск, трэцiм – Гродна, потым iшлi Пiнск, Гомель, Магiлеў, Бабруйск, Барысаў, Рэчыца. Тым не менш, па ўзроўню манапалiзацыi i канцэнтрацыi прамысловасцi Беларусь значна адставала ад агульнарасiйскiх пакажчыкаў. Тут па-ранейшаму вялiкую ролю працягвалi адыграваць дробныя і рамесна-саматужныя прадпрыемствы, якiя ў 1913 г. давалi 50 % валавой прадукцыi прамысловасцi. Тым не менш Беларусь па-ранейшаму заставалася адным з аграрных раёнаў Расii. У 1913 г. яе сельская гаспадарка давала 56,9 % даходу, а прамысловасць толькi 15 %. Пад уплывам попыту рынку сельская гаспадарка Беларусi рабiлася ўсе больш гандлёвай, яшчэ выразней праявiлася яе спецыялiзацыя на вытворчасцi малака, малочнай прадукцыi i мяса. Хутка пашыралiся плошчы пад тэхнiчныя i кармавыя культуры, асаблiва бульбу i травасеянне. Да 1913 г. iстотна вырасла выкарыстанне сельскагаспадарчай тэхнiкi (малатарняў, веялак, сеялак, жняярак, сенакасiлак) у памешчыцкiх гаспадарках i ў заможных сялян. У пачатку ХХ ст. паскорыўся працэс распаду феадальнай i фармiраванне буржуазнай зямельнай уласнасцi. Да 1914 г. 2/3 памешчыцкiх зямель былi закладзены ў банках. Зямлю iнтэнсiўна прадавалi дваране, чыноўнiкi, афiцэры, а куплялi пераважна заможныя сяляне, купцы, мяшчане. У 1914 г. заможных сялян на Беларусi стала 12 %, а беднякоў – 68 %. Росту капiталiзму ў сялянскай гаспадарцы Беларусi i класаваму расслаенню вескi ў значнай ступенi садзейнiчала сталыпiнская (П.А. Сталыпiн – прэм’ермiнiстр i мiнiстр унутраных спраў) аграрная рэформа. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. вiдавочна паказала, што для захавання самадзяржаўнага ладу падтрымкi толькi з боку памашчыкаў недастаткова. Трэба было знайсцi ў грамадстве больш моцную сацыяльную апору. Такой апорай магло стаць заможнае сялянства. А дзяля гэтага неабходна было лiквiдаваць сярэдневяковыя формы землеўладання, галоўнай з якiх была сялянская абшчына. У адпаведнасцi з указам ад 9 лiстапада 1906 г. кожны селянiн мог выйсцi з абшчыны i атрымаць зямлю, якой карыстаўся, у асабiстую ўласнасць, прычым на адным участку, на хутары ці водрубе. Рэформа прадугледжвала таксама перасяленне сялян з еўрапейскай частцы Расii, дзе зямлi не хапала, у азiяцкую. У беларускiх губернях разбурэнне сялянскай абшчыны і замацаванне надзельнай зямлі ў асабістую ўласнасць сядян праходзіла больш хуткімі тэмпамі. Напрыклад, калі ў Вiцебскай i Магiлеўскай губернях, дзе было распаўсюджана абшчыннае землеўладанне, да 1915 г. выйшлі з абшчыны і замацавалі надзельную зямлю ў асабістую ўласнасць 48 % двароў, то па Расii ў цэлым – толькi 22 %. Існаванне ў Мінскай, Гродзенскай і Віленскай губернях падворна-спадчыннага сялянскага землеўладання таксама аблягчала працэс замацавання зямлі ў асабістую залежнасць. На Беларусi быў большым i працэнт створаных хутароў (12 % супраць 10 % ва ўсей Расii), хаця вялікай актыўнасці сялянства не праяўляла. Перасяленчай палiтыцы ў Беларусi спрыяла сялянскае малазямелле. Сяляне-беднякi ахвотна выходзiлi з абшчыны, прадавалi свой надзел i многiя з iх уключалiся ў перасяленчы рух (з 1907 г. па 1914 г. з Беларусi перасялiлiся 335 тыс. чалавек). Разам з тым у заходнiх губернях стымулявалася пашырэнне рускага землеўладання. За кошт казенных зямель быў створаны спецыяльны фонд для рускiх пасяленцаў, адпаведную фiнансавую палiтыку праводзiў i Сялянскi банк. У дадатак да аграрных пераўтварэнняў у Вiцебскай, Магiлеўскай i Мiнскай губернях 14 сакавiка 1911 г. уводзiлiся земскiя ўстановы. Уводзячы земствы, П.А. Сталыпiн iмкнуўся аблегчыць правядзенне зямельнай рэформы i ўзняць палiтычную ролю заможнага сялянства ў сiстэме мясцовага кiравання. Выбары ў земскiя ўстановы ажыццяўлялiся па “рускай” i “польскай” курыям, пры гэтым праваслаўных сялян залiчвалi ў “рускую”, а католiкаў – у “польскую”. Гэта павiнна было аслабiць у краi палітычны ўплыў памешчыкаў польскага паходжання, якія эканамічна былі значна мацней за рускіх памешчыкаў і праваслаўных сялян. Увядзенне земстваў адыграла таксама значную ролю ў павышэннi культуры земляробства i жывёлагадоўлi. Земствы арганiзоўвалi заатэхнiчныя i ветэрынарныя службы, садзейнiчалi продажу i пракату сельскагаспадарчай тэхнiкi.